Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нашыйны, .

Які носяць на шыі, надзяваюць на шыю.

  • Нашыйныя ўпрыгожанні.

нашыльнік, , м.

Частка збруі — шырокі рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля.

  • Н. даўгаваты, трэба падкараціць.

|| прым. нашыльнічны, .

нашыўка, , ж.

  1. гл. нашыць.

  2. Кавалак тканіны, скуры і пад., нашытыя на што-н.

    • Сумка з нашыўкай.
  3. Знак адрознення вайсковых званняў.

    • Афіцэрскія нашыўкі.

|| прым. нашывачны, .

нашыўны, .

Які нашываецца на што-н. зверху.

  • Нашыўныя кішэні.

нашыцца1, ; зак. (разм.).

Напрацавацца, шыючы.

нашыцца2, ; зак. (разм.).

Набіцца куды-н., сабрацца дзе-н. у вялікай колькасці.

  • Нашылася поўная кухня дзяцей.

нашыць, ; зак.

  1. Прышыць на што-н.

    • Н. кішэню.
  2. чаго. Пашыць у якой-н. колькасці.

    • Н. сукенак.

|| незак. нашываць, .

|| наз. нашыўка, .

нашэсце, , н.

  1. Напад ворага, запаланенне ім чужой тэрыторыі.

    • Варожае н.
  2. перан. Нечаканы прыход, з’яўленне каго-н. у вялікай колькасці (разм. жарт.).

    • Н. гасцей.

наяве і наяву, прысл.

У рэчаіснасці, на самой справе.

  • Бачыў як н.

наяда, , ж.

  1. У грэчаскай міфалогіі; німфа рэк і ручаёў.

  2. Аднагадовая водная травяністая расліна сямейства наядавых, якая мае тонкае разгалінаванае сцябло і малапрыкметныя адзіночныя кветкі.

  3. Лічынка страказы (а таксама аўсяніка, вяснянкі), якая жыве ў вадаёмах.

|| прым. наядавы, .