Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нашлёпаць, ; зак. (разм.).

Надаваць шлёпак, плескачоў; набіць.

нашлындацца, ; зак. (разм.).

Пашлындаць доўга; наблукацца дзе-н.

нашмат, прысл. (разм.).

Тое, што і намнога.

  • Дні н. падоўжалі.

нашморгаць, ; зак.

Шморгаючы, вырваць або нарваць у якой-н. колькасці.

  • Н. каласоў.
  • Н. ягад з лісцем.

|| незак. нашморгваць, .

нашпігаваць, ; зак.

  1. гл. шпігаваць.

  2. што і чаго.

    • Прыгатаваць шпігаваннем.
    • Н. качку.

|| незак. нашпігоўваць, .

нашрубаваць, ; зак.

Круцячы па вінтавой разьбе, надзець.

  • Н. гайку.

|| незак. нашрубоўваць, .

наштампаваць, ; зак.

Вырабіць у якой-н. колькасці штампоўкай.

  • Н. дэталей.

|| незак. наштампоўваць, .

нашто, прысл.

  1. З якой мэтай, для чаго.

    • Н. ты так робіш?
    • Папытайцеся ў яго, н. яму трэба было пераязджаць у горад.
  2. у знач. часц. (звычайна ў спалучэнні са словам «ужо»). Ужываецца ў складаных сказах з адваротнай абумоўленасцю састаўных частак.

    • Н. ўжо быў добры чалавек Пракоп, а і той не стрымаўся.

наштурхаць, ; зак. (разм.).

Штуршкамі прычыніць боль, набіць.

  • Наштурхалі цётку, што і ад дроў адмовілася.

наштурхнуць, ; зак.

  1. каго-што на каго-што. Штурхаючы, прымусіць наткнуцца на каго-, што-н.

    • Н. хлопца на плот.
  2. перан. каго (што) на што. Аказваючы ўздзеянне, накіраваць.

    • Н. на правільнае рашэнне.

|| незак. наштурхоўваць, .