Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аксамі́тка, , ж.

Стужка з аксаміту, кавалачак аксаміту.

аксамі́цісты, (разм.).

Падобны на аксаміт, мяккі, далікатны.

  • Аксаміцістая скура.

|| наз. аксаміцістасць, .

акселера́т, , м.

Дзіця, падлетак, які вызначаецца раннім развіццём.

|| ж. акселератка, .

|| прым. акселерацкі, .

акселера́цыя, , ж. (спец.).

Паскарэнне фарміравання, росту, развіцця.

|| прым. акселерацыйны, .

аксельба́нты, , м.

Наплечныя шнуры на мундзір (у генералаў, афіцэраў генеральнага штаба, штабных афіцэраў і ад’ютантаў розных рангаў у некаторых арміях).

аксесуа́р, , м.

  1. Дробны прадмет, дэталь сцэнічнага абсталявання (спец.).

  2. перан. Пабочная з’ява, дэталь, якія дапаўняюць што-н., ствараюць фон для галоўнага (у жывапісе, скульптуры, літаратуры).

|| прым. аксесуарны, .

аксі́д, , м. (спец.).

Тое, што і акісляльнік.

|| прым. аксідны, .

аксідзі́раваць, ; зак. і незак. (спец.).

Акісліць (-ляць) паверхню металічных вырабаў для засцярогі ад карозіі або надання прыгожага знешняга выгляду.

  • А. серабро.

|| наз. аксідзіроўка, і аксідзіраванне, .

аксідзіро́ўка, , ж. (спец.).

  1. гл. аксідзіраваць.

  2. Аксідзіраваны слой на паверхні чаго-н.

аксіёма, , ж.

Палажэнне, якое не патрабуе доказу і прымаецца ў якасці зыходнага прынцыпу якой-н. тэорыі (спец.), а таксама (перан.) наогул палажэнне, якое прымаецца без доказу; бясспрэчная ісціна.

|| прым. аксіяматычны, .