Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нацадзіцца, ; зак.

Цэдзячыся, наліцца ў што-н.

|| незак. нацэджвацца, .

нацадзіць, ; зак.

Цэдзячы, наліць.

  • Н. квасу.

|| незак. нацэджваць, .

нацалавацца, ; зак.

Нацешыцца ўволю пацалункамі.

  • Даганяючы, не нацалуешся (прымаўка).

нацаніць, ; зак.

Правесці павышэнне цаны (цэн) на што-н.

|| незак. нацэньваць, .

|| наз. нацэнка, .

наце, часц.

  1. Тое, што і на (у 1 знач.), толькі пры ветлівым звароце або звароце да многіх.

    • Наце вам кнігу.
  2. Ужываецца пры выказванні здзіўлення, гневу і пад.

    • Сабраўся ехаць у брыгаду, а тут н. вам такое здарэнне.

нацельнік, , м.

Матроская паласатая трыкатажная кашуля, якая надзяваецца на цела.

  • Матроскі н.

нацельны, .

Які носіцца непасрэдна на целе.

  • Нацельная кашуля.

нацерабіць, ; зак.

  1. Цярэбячы, нассякаць.

    • Н. галля.
  2. Ачысціць ад лісця, карэння якую-н. колькасць чаго-н. (пераважна пра агародніну).

    • Н. буракоў.
  3. Нарваць якую-н. колькасць ільну.

|| незак. нацярэбліваць, .

нацерушыцца, ; зак.

  1. Насыпацца, высыпацца.

    • Нацерушылася сена.
  2. безас. Нападаць у якой-н. колькасці (пра дробны снег).

|| незак. нацярушвацца, .

нацерушыць, ; зак.

  1. Насыпаць, рассыпаць у якой-н. колькасці.

  2. безас. Тое, што і нацерушыцца (у 2 знач.).

|| незак. нацярушваць, .