Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дагматызм, ✂, м.

Некрытычнае мысленне, якое апіраецца да догмы.

|| прым. дагматычны, ✂.

дагматык, ✂, м.

Чалавек, які мысліць догмамі, схільны да дагматызму.

дагматычны, ✂.

  1. гл. дагматызм.

  2. Заснаваны на палажэннях, якія прымаюцца як бясспрэчныя, як догмы.

    • Дагматычныя разважанні.
  3. Катэгарычны, бяздоказны, які не дапускае пярэчанняў.

    • Д. тон.

|| наз. дагматычнасць, ✂.

дагнаць, ✂; зак.

  1. Параўняцца з тым, хто рухаецца і знаходзіцца наперадзе, нагнаць.

    • Д. уцекача.
    • Д. перадавікоў (перан.).
  2. каго-што да каго-чаго. Гонячы, прымусіць дайсці куды-н., да якога-н. месца.

    • Д. кароў да лесу.
    • Д. баразну да канца.
  3. што да чаго. Дасягнуць якіх-н. паказчыкаў.

    • Д. выпрацоўку да дзвюх норм за змену.
  4. Падагнаць, наладзіць як трэба.

    • Д. касу.
  5. што да чаго. Увагнаць што-н. да канца.

    • Д. цвік да самай плешкі.

|| незак. даганяць, ✂.

|| наз. дагонка, ✂.

дагодлівы, ✂.

Празмерна паслужлівы, ліслівы.

  • Д. чалавек.
  • Д. тон.

|| наз. дагодлівасць, ✂.

дагрузіць, ✂; зак.

  1. Скончыць пагрузку чаго-н.

    • Д. вагон.
  2. чаго. Дадаць грузу да поўнай нагрузкі.

    • Д. бульбу ў вагон.
  3. Даручыць хаму-н. дадатковую грамадскую нагрузку (разм.).

|| незак. дагружаць, ✂.

|| наз. дагрузка, ✂.

дагукацца, ✂; зак. і незак. (разм.).

Клічучы каго-н., прымусіць адгукнуцца або прыйсці.

  • У лесе цяжка д.

дагуляцца, ✂; зак. (разм.).

Легкадумнымі, неасцярожнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемнасцей.

  • Дзеці дагуляліся з агнём да таго, што хату спалілі.

|| незак. дагульвацца, ✂.

дагуляць, ✂; зак.

  1. Скончыць гуляць; гуляючы, правесці астатак часу (канікул, адпачынку і пад.).

    • Д. дні адпачынку.
    • Д. вяселле.
  2. Скончыць гульню ў што-н.

    • Д. партыю ў шахматы.

|| незак. дагульваць, ✂.

дагэтуль, прысл. (разм.).

  1. Да гэтага месца.

    • Ад горада д. 20 кіламетраў.
  2. Да гэтага часу.

    • Дзе ты блукаў д.?