Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

антыпа́тыя, ✂, ж.

Пачуццё непрыязнасці, нясхільнасці да каго-н.

антыпо́д, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, процілеглы камун. па перакананнях, густах, уласцівасцях.

|| прым. антыподны, ✂.

антырэлігі́йны, ✂.

Накіраваны супраць рэлігіі.

  • Антырэлігійная прапаганда.

антысаніта́рны, ✂.

Які супярэчыць патрабаванням санітарыі, брудны і шкодны для здароўя.

  • Антысанітарныя ўмовы.

антысемі́т, ✂, м.

Чалавек, які непрыязна адносіцца да яўрэяў.

|| ж. антысемітка, ✂.

антысеміты́зм, ✂, м.

Нацыянальная нянавісць да яўрэяў, якая штучна ствараецца з мэтай распальвання нацыянальнай розні.

|| прым. антысеміцкі, ✂.

антысе́птык, ✂, м. (спец.).

Абеззаражвальны сродак.

|| прым. антысептычны, ✂.

антысе́птыка, ✂, ж. (спец.).

  1. Абеззаражванне ран, запалёных тканак.

  2. зб. Абеззаражвальныя сродкі.

|| прым. антысептычны, ✂.

антыста́тык, ✂, м.

Рэчыва, якое паніжае статычную электрызацыю хімічных валокнаў, пластмасы, рызіны.

|| прым. антыстатычны, ✂. Антыстатычная эмульсія.

антытэ́за, ✂, ж. (кніжн.).

Супрацьпастаўленне, процілегласць.