Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

растрапаць, ✂; зак.

  1. гл. трапаць.

  2. Раскалмаціць, раскідаць у беспарадку.

    • Вецер растрапаў валасы.

|| незак. растрэпваць, ✂.

растрата, ✂, ж.

  1. гл. растраціць.

  2. Незаконна растрачаная сума, маёмасць.

    • Пакрыць растрату.

растратчык, ✂, м.

Чалавек, які зрабіў растрату (у 2 знач.).

|| ж. растратчыца, ✂.

растраціцца, ✂; зак.

  1. Растраціць грошы, сродкі і пад.

    • Р. на вяселле.
  2. Незаконна расходаваць чужыя грошы, маёмасць і інш.; зрабіць растрату (у 2 знач.).

|| незак. растрачвацца, ✂.

растраціць, ✂; зак.

  1. Расходаваць, патраціць.

    • Р. грошы.
    • Р. сілы (перан.).
  2. Незаконна расходаваць давераныя кім-н. грошы, маёмасць і інш.

    • Р. казённыя грошы.

|| незак. растрачваць, ✂.

|| наз. растрачванне, ✂ і растрата, ✂.

раструб, ✂, м.

Конусападобнае расшырэнне (трубы, адзення, абутку).

  • Боты з раструбамі.

|| прым. раструбны, ✂.

раструсіць, ✂; зак.

Раскідаць тонкім, рыхлым слоем для прасушвання.

  • Р. сена.

|| незак. раструшваць, ✂.

|| наз. раструшванне, ✂ і раструска, ✂.

раструшчыцца, ✂; зак. (разм.).

Раздрабіцца ад удару або пад моцным цяжарам.

  • Ад удару раструшчылася шкло.

|| незак. раструшчвацца, ✂.

раструшчыць, ✂; зак. (разм.).

Ударыўшы, націснуўшы чым-н., раздрабіць.

  • Р. шкло.
  • Р. косць.

|| незак. раструшчваць, ✂.

|| наз. раструшчванне, ✂.

растрыбушыць, ✂; зак. (разм.).

  1. Выняць вантробы з забітай жывёліны, птушкі, рыбы; распатрашыць, выпатрашыць.

  2. Развярнуць, разарваць што-н., дастаўшы тое, што знаходзіцца ўнутры.

    • Р. чамадан.

|| незак. растрыбушваць, ✂.