Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агры́зак, , м.

Абгрызены кавалак чаго-н.

  • А. яблыка.
  • А. алоўка (спісаны, кароткі аловак).

агрыза́цца, ; незак.

  1. Звычайна пра сабаку: злосна бурчаць ці брахаць, пагражаючы ўкусіць таго, хто закрануў.

  2. перан. Груба, са злосцю адказваць на заўвагі (разм.).

    • На кожнае слова агрызаецца, не дае гаварыць.

|| аднакр. агрызнуцца, .

агрэ́бкі, , н. (разм.).

Рэшткі сена пасля стагавання, накладвання воза і пад.

  • Сабраць а.

агрэ́бці, ; зак.

  1. Тое, што і абгрэбці.

    • А. стог сена.
  2. Згрэбці ўсё навокал, падбіраючы (разм.).

    • А. ўчасткі.
  3. перан. Атрымаць, здабыць, захапіць што-н. у вялікай колькасці (разм.).

    • А. вялікую прэмію.

|| незак. аграбаць, .

|| наз. аграбанне, .

агрэга́т, , м.

  1. Злучэнне для агульнай работы дзвюх або некалькіх рознатыповых машын.

    • Уборачны а.
  2. Частка якой-н. машыны, вузел для выканання пэўных аперацый.

|| прым. агрэгатны, .

агрэ́сар, , м.

Той, хто ўчыняе агрэсію, захопнік.

  • Даць адпор агрэсару.

|| прым. агрэсарскі, .

агрэсі́ўны, .

Захопніцкі; варожы, наступальны.

  • Агрэсіўная палітыка.
  • Агрэсіўныя дзеянні.

|| наз. агрэсіўнасць, .

агрэ́сія, , ж.

Паводле міжнароднага права незаконнае прымяненне ўзброенай сілы адной дзяржавай супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці або палітычнай незалежнасці другой дзяржавы.

|| прым. агрэсіўны, .

агрэ́ст, , м.

Калючая садовая кустовая расліна з кісла-салодкімі буйнымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. агрэставы, .

  • Агрэставае варэнне.

агрэ́х, , м.

  1. Дрэнна ўзараная або прапушчаная пры ворыве, сяўбе лапіна на полі.

    • Араць без агрэхаў.
    • У ворыве агрэхі — у кішэні прарэхі (прыказка).
  2. перан. Усякія недаробкі, недагляд.

    • Агрэхі ў працы.