Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

настой, , м.

  1. Вадкасць, якая змяшчае выцяжку з расліннага або жывёльнага рэчыва.

    • Н. ліпавага цвету.
  2. перан. Густы пах якога-н. рэчыва раслін, ягад і пад.).

    • Верасовы н.

|| прым. настойны, .

настойка, , ж.

  1. Спіртны напітак, настоены на ягадах або травах.

    • Вішнёвая н.
  2. Тое, што і настой (у 1 знач.).

    • Валяр’янавая н.

|| прым. настоечны, .

настойлівы, .

  1. Рашучы ў дасягненні чаго-н.

    • Н. вучань.
  2. Які выражае рашучасць або ажыццяўляецца з рашучасцю, упартасцю.

    • Н. стук. Настойлівыя пошукі.
    • Настойліва (прысл.) стаяць на сваім.

|| наз. настойлівасць, .

настолькі, прысл.

У такой меры, ступені.

  • Не думаў, што ён н. хітры.

настольнік, , м.

Выраб з шчыльнай тканіны, якім засцілаць стол; абрус.

  • Льняны н.

|| прым. настольнічны, .

настольны, .

  1. Прызначаны для стала, прыстасаваны для таго, каб быць на стале.

    • Настольная лямпа.
    • Настольныя гульні.
  2. перан. Які заўсёды патрэбны (пра кнігі).

    • Тлумачальны слоўнік — настольная кніга.

насторч, прысл. (разм.).

Старчма.

  • Цэглу клалі н.

настояцца, ; зак.

Утварыць настой, настойку.

  • Чай не паспеў н.
  • Вішні настояліся.

|| незак. настойвацца, .

настояць1, ; зак.

Зрабіць настойку або настой з чаго-н.

  • Н. вішні.
  • Н. чай.

|| незак. настойваць, .

настояць2, ; зак. (разм.).

Тое, што і настаяць.

  • Н. гною.

|| незак. настойваць, .