Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насланне, ✂, н.

Паводле забабонных уяўленняў: тое, што падказана «нячыстай сілай» з мэтай спакусіць; напасць.

  • Што за н.!

наслаць​1, ✂; зак.

  1. Прыслаць у нейкай колькасці.

    • Н. падарункаў.
  2. што і чаго. Напусціць на каго-н. няшчасце, бяду і пад.

    • Н. хваробу.

|| незак. насылаць, ✂.

наслаць​2, ✂; зак.

  1. гл. слаць .

  2. чаго. Разаслаць, зрабіць насціл у якой-н. колькасці.

    • Н. саломы на начлег.
  3. Зрабіць памост (з дошак, бярвення і пад.).

    • Н. падлогу.

|| незак. насцілаць, ✂.

наследаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Атрымаць (атрымліваць) у спадчыну якія-н. уласцівасці, якасці бацькоў, продкаў.

    • Н. многія рысы характару ад маці.
  2. толькі незак., што і каму-чаму. Быць прадаўжальнікам якой-н. дзейнасці, якіх-н. традыцый; браць што-н. за ўзор.

    • Н. фальклорную паэтыку.

|| наз. наследаванне, ✂.

наследнік, ✂, м.

  1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне.

    • Законны н.
  2. перан. Пераемнік, прадаўжальнік якой-н. справы.

    • Наследнікі перадавых традыцый.

|| ж. наследніца, ✂.

наследны, ✂.

Які з’яўляецца наследнікам прастола.

  • Н. прынц.

наслужыцца, ✂; зак. (разм.).

Многа, доўга паслужыць.

  • Н. за сваё жыццё.

наслухацца, ✂; зак.

  1. Пачуць, паслухаць многа чаго-н.

    • Н. казак.
    • Н. розных прамоўцаў.
  2. Атрымаць задавальненне, слухаючы.

    • Слухаю — не наслухаюся (слухаю з асалодай).

насмактацца, ✂; зак.

  1. Смокчучы, напіцца чаго-н., уволю пасмактаць.

    • Камар насмактаўся крыві.
  2. перан. Уволю накурыцца (разм.).

    • Насмактаўся аж вочы пачырванелі.
  3. перан. Напіцца п’яным (груб.).

|| незак. насмоктвацца, ✂.

насмактаць, ✂; зак.

Высмактаць нейкую колькасць чаго-н.

  • Камар насмактаў крыві.

|| незак. насмоктваць, ✂.