Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

давяршыць, ✂; зак.

Давесці да канца, скончыць.

  • Д. пачатую справу.

|| незак. давяршаць, ✂.

|| наз. давяршэнне, ✂.

дагабляваць, ✂; зак.

  1. Скончыць габляваць.

    • Д. дошкі.
  2. Давесці габляванне да якой-н. мяжы.

    • Д. бэльку да сярэдзіны.

дагаварыцца, ✂; зак.

  1. Прыйсці да згоды шляхам перагавораў.

    • Д. аб ліквідацыі ракет сярэдняй далёкасці.
  2. У размове, разважаннях дайсці да якой-н. крайнасці.

    • Дагаварыліся да таго, што пачалі лаяцца.

дагаварыць, ✂; зак.

Скончыць гаварыць; давесці да канца пачатую прамову, выказаць сваю думку да канца.

  • Дакладчыка перапынілі, не далі д.

|| незак. дагаворваць, ✂.

дагавор, ✂, м.

  1. Вусная або пісьмовая дамоўленасць аб узаемных абавязацельствах.

    • Д. на пастаўку лесу.
  2. Дакумент, у якім зафіксаваны ўмовы аб узаемных абавязацельствах.

    • Мірны д.

|| прым. дагаворны, ✂.

  • На дагаворных начатках.

дагаворнік, ✂, м. (разм.).

Работнік, які працуе па дагавору.

|| ж. дагаворніца, ✂.

|| прым. дагаворніцкі, ✂.

дагадзіць, ✂; зак.

Задаволіць каго-н., зрабіўшы яму што-н. прыемнае; улагодзіць.

  • Д. гасцям.

дагала, прысл.

  1. Да голага цела.

    • Распрануцца д.
  2. Не пакідаючы валасоў.

    • Абстрыгся д.

дагандлявацца, ✂; зак. (разм.).

Займаючыся гандлем, разарыцца, згалець.

  • Д. да торбы.

дагарадзіць, ✂; зак.

Закончыць абгароджваць.

  • Д. плот.

|| незак. дагароджваць, ✂.