яно́¹, нескл., н. (разм.).
1. Ужыв. ў знач. займенніка «гэта».
Яно і відаць.
Так яно і выйшла.
2. Ужыв. ў знач. ўзмацняльнай часціцы.
Яно добра пасядзець у цяньку.
Вось яно што! (вось, значыць, у чым справа!).
яно́т, -а, М яно́це, мн. -ы, -аў, м.
Пушны звярок з цёмна-жоўтым каштоўным футрам, а таксама футра гэтага звярка.
|| прым. яно́тавы, -ая, -ае.