Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

яга́, -і, ДМ язе́, ж.

Баба Яга (уласная назва казачнай істоты); баба-яга (агідная старая).

я́гада, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, я́гад, ж.

Невялікі сакавіты плод кустовых і травяністых раслін.

Ягады малін.

Аднаго поля ягады (разм., звычайна неадабр.) — зусім свой па духу, паводзінах чалавек.

|| памянш. я́гадка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

|| прым. я́гадны, -ая, -ае.

Я. год.

я́гадзіца, -ы, ж.

1. мн. я́гадзіцы, -дзіц. Задняя мясістая частка тулава чалавека; сядалішча.

2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар’я.

|| прым. я́гадзічны, -ая, -ае.

я́гаднік, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у. Месца, дзе растуць і разводзяцца ягады.

2. -а. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады (разм.).

Заўзяты я.

|| ж. я́гадніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 2 знач.).

|| прым. я́гаднікавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

ягамо́сць, -і, ж. і -я, м., мн. -і, -яў (уст.).

Форма звароту да каго-н.; пан, васпан.

Сядайце за стол, ягамосці.