Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шко́да¹, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Пашкоджанне, урон, страта.

Зрабіць шкоду гаспадарцы.

Без шкоды для справы.

Зрабіць на шкоду каму-н.

2. Страта, прычыненая жывёлай, патрава і месца на зямлі, дзе жывёла можа зрабіць патраву.

Цяля нарабіла ў агародзе шкоды.

шко́да², безас., у знач. вык., у знач. пабочн. сл.

Тое, што і шкада.

Мне ш. траціць часу.

Ш., што я туды не з’ездзіў.

Мне трапіць туды, ш., не выпадае.

шко́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

Прыносіць шкоду¹ (у 1 знач.).

Алкаголь шкодзіць здароўю.

Не шкодзіць або не шкодзіла б каму з інф. — неабходна, нядрэнна б зрабіць што-н.

Не шкодзіла б нам з’ездзіць на мора.

|| зак. нашко́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

шко́днасць, -і, ж.

1. гл. шкодны.

2. Шкодныя для здароўя ўмовы вытворчасці (афіц.).

Ільготы за ш.

шко́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Насякомае, якое прыносіць шкоду раслінам.

Шкоднікі злакаў.

2. Чалавек, які прычыняе шкоду, зло народу, дзяржаве, а таксама ўвогуле прыносіць шкоду каму-н.

|| прым. шко́дніцкі, -ая, -ае (да 2 знач.).

шко́дніцтва, -а, н.

Злачынная, шкодніцкая дзейнасць.

шко́дны, -ая, -ае.

Які прыносіць шкоду¹ (у 1 знач.); небяспечны.

Ш. для здароўя клімат.

Курыць шкодна (безас., у знач. вык.). Шкодная тэорыя.

|| наз. шко́днасць, -і, ж.

шко́ла, -ы, мн. -ы, школ, ж.

1. Навучальная ўстанова (пераважна пра пачатковую або сярэднюю).

Хадзіць у школу.

Будынак школы.

Вясковая ш.

Рамесная ш.

Ш. інтэрнат.

Вышэйшая ш. (пра вышэйшыя навучальныя ўстановы).

2. перан. Вывучка, дасягнуты ў чым-н. вопыт, а таксама тое, што дае такую вывучку, вопыт.

Ш. жыцця.

Прайсці армейскую школу.

3. Напрамак у галіне навукі, майстэрства і пад.

Жыновічаўская ш. цымбалістаў.

Стварыць сваю школу ў навуцы.

|| прым. шко́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

шко́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вучань пачатковай ці сярэдняй школы.

|| ж. шко́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. шко́льніцкі, -ая, -ае.

шко́льніцкі, -ая, -ае.

1. гл. школьнік.

2. Уласцівы школьніку, несур’ёзны, няварты дарослага чалавека.

Школьніцкая гарэзлівасць.

|| наз. шко́льніцтва, -а, н.