шкла... (гл. шкло...).
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «шкло...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: шклавар, шклавата, шклавырабы, шкланітка, шклапластык, шклапосуд, шкларэз, шклатара.
шклагра́фія, -і, ж.
Друкаванне на шклографе.
|| прым. шклографі́чны, -ая, -ае.
шкло, -а, н.
1. Празрысты матэрыял, які атрымліваецца шляхам плаўлення кварцавага пяску.
2. таксама зб. Тонкі ліст ці іншай формы выраб з гэтага матэрыялу.
Аконнае ш.
Лямпавае ш.
Выстаўка шкла (зб.).
|| памянш. шке́льца, -а (да 2 знач.) і шкле́чка, -а, н. (да 2 знач.; разм.).
|| прым. шкляны́, -а́я, -о́е.
Шкляная маса.
Ш. посуд.
Шкляныя дзверы.
Ш. завод.
шкло... (а таксама шкла...).
Першая частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да шкла, які ўтрымлівае ў сабе шкло, напр.: шклобетонны, шкловытворчасць, шкложалезабетон, шклокераміка, шклоруберойд, шклотканіна, шклоцэмент;
2) зроблены са шкла, напр.: шкловалакно, шкломазаіка, шклотавары.
шкловыдзіма́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Рабочы, які шляхам выдзімання вырабляе розныя шкляныя рэчы.
шкло́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.
Апарат для друкавання — змочанае клейкай вадкасцю матавае шкло, на якім робіцца адбітак арыгінала.
шклографава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; зак. і незак., што.
Аддрукаваць (друкаваць) на шклографе.
шкляне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.
Застываючы, станавіцца падобным на шкло.
Вада ў сажалцы шклянее.
Вочы паступова шклянелі (перан.: станавіліся нерухомымі, застылымі).
|| зак. ашкляне́ць, -е́е.
шкля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Шкляная цыліндрычная пасудзіна без ручкі, прызначаная для піцця.
Гранёная ш.
Выпіць шклянку кавы.
|| прым. шкля́начны, -ая, -ае.
шкляны́, -а́я, -о́е.
1. гл. шкло.
2. перан. Нерухомы, пусты (гл. погляд).