Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цяса́к, цесака́, мн. цесакі́, цесако́ў, м.

1. Халодная зброя ў выглядзе шырокага, вострага з абодвух бакоў клінка з крыжападобнай ручкай.

2. Цяслярская сякера для часання дрэва (спец.).

цясла́, -ы́, мн. цёслы і (з ліч. 2, 3, 4) цяслы́, цёслаў, ж. (уст.).

Цяслярская прылада з паўкруглым лязом для выдзёўбвання карыт, начовак і пад.

цясля́р, цесляра́, мн. цесляры́, цесляро́ў, м.

Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны, узвядзеннем драўляных будынкаў і пад.

|| прым. цясля́рскі, -ая, -ае.

цясля́рства, -а, н.

Рамяство, занятак цесляра.

Займацца цяслярствам.

цясля́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

Выконваць цяслярскія работы.

Ён яшчэ на поўную сілу цяслярыў.

|| наз. цясля́ранне, -я, н.

цясні́на, -ы, мн. -ы, -ні́н, ж.

Вузкая, глыбокая рачная даліна з крутымі стромкімі схіламі.

Глыбокая ц. ракі.

цясні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -ні́мся, цесніце́ся, -ня́цца; незак. (разм.).

1. Размяшчацца ў вялікай колькасці на невялікай прасторы блізка адзін ад аднаго.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Захапляць, напаўняць сабою (пра думкі, пачуцці).

У галаве цясніліся думкі.

3. Рухацца, станавіцца цясней, вызваляючы месца для каго-, чаго-н.; пацясняцца.

цясні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м; цесніце́, -ня́ць; незак., каго-што.

1. Прымушаць адступіць; адцясняць.

Ц. варожыя флангі.

2. Абмяжоўваць каго-н. у прасторы, плошчы.

Не буду я вас ц., паеду да сына.

3. Сціскаць, спіраць (грудзі, дыханне і пад.).

Яна адчувала, як ёй цясніла дыханне.

цясно́та, -ы, ДМо́це, ж. (разм.).

Тое, што і цесната.