Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цянёк, -ньку́, м.

Месца, прастора, куды не падаюць сонечныя промні; халадок.

Сядзець у цяньку.

цянётнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Павук, які пляце павуціну.

цянёты, -аў.

1. Сетка для лоўлі звяроў.

Трапіць у ц.

2. перан. Пра тое, што прыгнятае, перашкаджае свабодна дзейнічаць; пастка.

|| прым. цянётны, -ая, -ае.

цяні́сты, -ая, -ае.

1. Які дае, утварае цень (пра расліны).

Цяністая вярба.

2. Такі, у якім шмат ценю.

Ц. сад.

|| наз. цяні́стасць, -і, ж.

цянька́мі, прысл. (разм.).

Напрасткі, нацянькі.

Хлопцы ідуць ц. да сяліб.