Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цяж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Рэмень, трос, які служыць сродкам перадачы цягавай сілы.

2. Рэмень ці вяроўка, нацягнутыя ад верхняга канца аглоблі да восі пярэдняга кола для выраўноўвання ходу павозкі.

цяжа́р, -у, м.

1. Вага чаго-н., звычайна цяжкага.

Ц. ношы.

2. Груз вялікай вагі.

3. перан. Абавязкі, павіннасці, цяжкасці, звязаныя з чым-н. адказным, непрыемным і пад.

4. Адчуванне чаго-н. цяжкага, непрыемнага (у целе, галаве і пад.).

Непрыемны ц. адчуваўся ва ўсім целе.

цяжа́раць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Станавіцца цяжарнай.

|| зак. зацяжа́раць, -аю, -аеш, -ае.

цяжа́рнасць, -і, ж.

Стан жанчыны ў перыяд развіцця плода ў арганізме.

Пазаматачная цяжарнасць — цяжарнасць, пры якой плод развіваецца па-за маткай.

цяжа́рная.

Якая носіць ва ўлонні плод.

Ц. жанчына.

ця́жба, -ы, ж.

Спрэчка двух бакоў перад судом; грамадзянская судовая справа.

Ц. з суседам.

|| прым. ця́жбавы, -ая, -ае.

цяжка...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. цяжкі (у 1, 5, 7, 10 знач.), напр.: цяжкавагавы, цяжкавымоўны, цяжказразумелы, цяжкапраходнасць, цяжкавыканальны, цяжкапаранены.

цяжкаатле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца цяжкай атлетыкай.

цяжкаатлеты́чны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да цяжкай атлетыкі.

Цяжкаатлетычныя спаборніцтвы.

цяжкавагаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спартсмен (барэц, баксёр, штангіст і пад.) цяжкай вагі.