тума́к, -а́ і -у́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. -а́. Помесь зайца-беляка з зайцам-русаком.
2. -у́. Фарбаванае футра зайца.
тума́н, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Згушчэнне дробных кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, якое робіць паветра непразрыстым.
Над лугам слаўся густы т.
2. Непразрыстая заслона дыму, пылу і пад.
Махорачны т.
3. перан. Тое, што перашкаджае правільна ўспрымаць і разумець навакольны свет.
Т. у галаве.
|| прым. тума́нны, -ая, -ае.
тума́ністы, -ая, -ае (разм.).
З частымі або густымі туманамі.
Туманістая восень.
Туманістыя ночы.
|| наз. тума́ністасць, -і, ж.
тума́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -іцца; незак.
1. Засцілацца, ахутвацца туманам.
Удалечыні туманіцца лес.
2. перан. Пра вочы, погляд, памяць і пад.: пазбаўляцца здольнасці добра бачыць, разумець (разм.).
Галава туманіцца.
|| зак. затума́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -іцца.
тума́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; незак., што.
1. Засцілаць, рабіць нябачным што-н.
Дым туманіў неба.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Перашкаджаць добра бачыць або ясна разумець, успрымаць што-н.
Слёзы туманілі вочы.
Т. галаву.
|| зак. затума́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены.
тума́ннасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. гл. туманны.
2. Густы туман (у 1 знач.).
3. Міжзорнае воблака, якое складаецца з пылу, газу і плазмы.
Галактычныя туманнасці.
тума́нны, -ая, -ае.
1. гл. туман.
2. Ахутаны, засланы туманам.
Т. бераг ракі.
Туманная раніца.
3. Расплыўчаты, няясны; бачны як цераз туман.
Вырысоўваліся туманныя сілуэты будынкаў.
4. перан. Які мае няясны сэнс; незразумелы.
Туманныя разважанні.
5. перан. Невыразны, цьмяны.
Туманныя вочы.
Т. позірк.
|| наз. тума́ннасць, -і, ж. (да 3—5 знач.).
тумано́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.
Прыбор для вымярэння шчыльнасці туману.
ту́мба, -ы, мн. -ы, тумб і -аў, ж.
1. Невысокі слупок каля дарогі або тратуара.
Бетонная т.
2. Падстаўка для чаго-н. у выглядзе слупка.
3. Круглае збудаванне для наклейвання аб’яў, афіш і пад.
Рэкламная т.
4. перан. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека (часцей жанчыну) (разм., зневаж.).
|| памянш. ту́мбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).
ту́мбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. гл. тумба.
2. Невялікі столік-шафка, які ставяць звычайна каля ложка.