Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тужлі́вы, -ая, -ае.

1. Прасякнуты тугой.

Т. настрой.

2. Які наганяе, выклікае тугу.

Тужлівая цішыня.

|| наз. тужлі́васць, -і, ж.

тужу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Форменная або дамашняя куртка, звычайна двухбортная.

ту́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак. (разм.).

Напружвацца, рабіць фізічныя намаганні; старацца.

Тужыўся падняць мех.

тужы́ць, тужу́, ту́жыш, ту́жыць; незак.

1. Сумаваць, маркоціцца.

Жывуць багата і не тужаць.

2. Гараваць, перажываць якое-н. няшчасце.

Т. па сыне.

тужэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -э́е; незак.

Станавіцца тугім, больш тугім (у 1—3 знач.).

Струна тужэе.

Цеста тужэе.

|| зак. патужэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -э́е.