Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ту́ба¹, -ы, мн. -ы, туб, ж.

Вялікі цюбік.

Т. зубной пасты.

|| прым. ту́бавы, -ая, -ае.

ту́ба², -ы, мн. -ы, туб, ж.

Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца са шматразова сагнутай трубкі і раструба.

туберкулёз, -у, м.

Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад., выкліканая асобым мікробам — палачкай Коха.

|| прым. туберкулёзны, -ая, -ае.

Т. дыспансер.

туберкулёзнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Чалавек, хворы на туберкулёз.

2. Урач, спецыяліст па лячэнні туберкулёзу.

|| ж. туберкулёзніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

тубы́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Тое, што і туземец.

|| ж. тубы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. тубы́льскі, -ая, -ае.