туз, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Старшая ў кожнай масці ігральная карта вартасцю ў адно ачко.
Хадзіць з туза.
Бубновы т.
2. перан., чаго або які. Багаты чалавек, высокапастаўленая, уплывовая асоба (разм.).
Фінансавыя тузы.
тузані́на, -ы, ж. (разм.).
Валтузня, штурханне; бойка.
Пачаліся крыкі і т.
ту́зацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. Рабіць хуткія, рэзкія рухі, рыўкі.
Бездапаможна т. ў вадзе.
2. Мучыцца, робячы што-н. (разм.).
Т. на сваім палетку.
3. Штурхаць адзін аднаго, біцца, змагацца (разм.).
Хлопчыкі тузаліся.
|| аднакр. тузану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 знач.).
ту́заць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.
1. каго-што, за што. Торгаць, цягаць рыўкамі, рэзкімі рухамі.
Т. за вяроўку.
Т. за валасы.
2. каго-што. Рытмічна торгаць, пранізваць (пра боль).
Палец нарываў і моцна тузаў.
3. перан., каго. Непакоіць, дакучаць якімі-н. патрабаваннямі, прыдзіркамі і пад. (разм.).
Яму немагчыма было працаваць, бо ўвесь дзень тузалі.
|| аднакр. тузану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).
|| наз. ту́занне, -я, н.
тузе́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.
Ураджэнец, карэнны жыхар якой-н. краіны або мясцовасці (звычайна аддаленай ад цэнтраў цывілізацыі); абарыген.
|| ж. тузе́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.
тузе́мны, -ая, -ае.
Мясцовы, карэнны, уласцівы дадзенай мясцовасці, краіне.
Туземнае насельніцтва.
тузлу́к, -у́, м. (спец.).
Раствор солі для засолу рыбы, ікры і іншых прадуктаў, а таксама скураной сыравіны.
|| прым. тузлу́чны, -ая, -ае.