Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

схваста́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., схво́шчацца; зак.

Сапсавацца ад працяглага хвастання.

Дубчык схвастаўся.

|| незак. схво́ствацца, -аецца.

схваста́ць, схвашчу́, схво́шчаш, схво́шча; схвашчы́; -ста́ны; зак.

1. што. Хвошчучы чым-н., сасцёбаць (разм.).

С. лісце з куста.

2. каго (што). Збіць, хвошчучы чым-н.

С. карову пугай.

3. што. Хвошчучы, сапсаваць.

С. пугу.

|| незак. схво́стваць, -аю, -аеш, -ае.

схва́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Сутыкненне ў баі, барацьбе, у бойцы; спаборніцтва, спрэчка.

С. на смерць.

С. характараў.

2. звычайна мн. (схва́ткі, -так). Сутаргавае, балючае скарачэнне мышцаў жывата, маткі.

Родавыя схваткі.

схваці́цца, схвачу́ся, схва́цішся, схва́ціцца; зак.

Тое, што і схапіцца.

схваці́ць, схвачу́, схва́ціш, схва́ціць; схва́чаны; зак., каго-што.

Тое, што і схапіць.

|| незак. схва́тваць, -аю, -аеш, -ае.

схво́снуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак. (разм.).

Пераплесціся, злучыцца пры рэзкім сустрэчным руху (пра што-н. гнуткае, доўгае).

Галіны кустоў схвоснуліся.

схво́ствацца гл. схвастацца.

схво́стваць гл. схвастаць.