му́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. гл. муха.
2. Наклееная або намаляваная чорная крапінка на твары ў выглядзе радзімкі.
3. Упрыгожанне ў выглядзе круглага вузельчыка на празрыстай тканіне.
○
Шпанская мушка — род пластыру са спецыяльнага парашку, які раней выкарыстоўваўся ў медыцыне.
му́шка², -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
Частка прыцэльнага прыстасавання ў ручной агнястрэльнай зброі, размешчаная на пярэдняй частцы ствала.
Узяць на мушку каго-н. (таксама перан.: сканцэнтраваць увагу на кім-н.).
мушке́т, -а, М -ке́це, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).
Буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання пораху.
|| прым. мушке́тны, -ая, -ае.
мушкецёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).
Салдат, узброены мушкетам.
|| прым. мушкецёрскі, -ая, -ае.
му́штра, -ы, ж.
Суровая сістэма выхавання, навучання (першапачаткова ваеннага).
муштрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго (што).
1. Навучаць жорсткімі метадамі, ставячы суровыя патрабаванні.
2. Дапякаць каму-н. несправядлівымі папрокамі.
|| зак. вы́муштраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.
|| наз. муштрава́нне, -я, н. і муштро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
мушту́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Частка папяроснай гільзы, якую бяруць у рот пры курэнні, а таксама невялікая трубачка, у якую ўстаўляецца папяроса.
2. Дэталь духавога інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладаюць да губ.
|| прым. муштуко́вы, -ая, -ае.