Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

муці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., му́ціцца; незак.

Рабіцца мутным (пра вадкасць).

Вада ў ручаі муціцца.

|| зак. замуці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -му́ціцца і памуці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -му́ціцца.

муці́ць, мучу́, му́ціш, му́ціць; незак.

1. што. Рабіць мутным.

М. ваду.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго-што. Не даваць спакою, трывожыць.

Душу муціць неспакой.

3. пераважна безас., каго-што. Быць у стане млосці.

Яго муціла ад лякарства.

|| зак. замуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.) і памуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.).

Ён вады не замуціць нікому (перан.: пра вельмі сціплага, ціхага чалавека).

муць, -і, ж.

1. Дробныя часцінкі ў вадкасці, якія робяць яе непразрыстай, каламутнай.

2. перан. Туман, смуга; імгла.

М. вісіць у паветры.

3. перан. Аб цяжкім душэўным стане (разм.).

М. на душы.