Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

му́ка, -і, ДМ му́цы, мн. -і, мук, ж.

Фізічная або маральная пакута.

Душэўныя мукі.

Мукі адзіноты.

мука́, -і́, ДМ муцэ́, ж.

1. Прадукт размолу збожжа.

Жытняя м.

Кукурузная м.

Кармі мукою, дык пойдзе рукою (прыказка). Перамелецца — м. будзе (прыказка).

2. Размолатыя або расцёртыя ў парашок якія-н. жывёльныя ці мінеральныя рэчывы.

Рыбная м.

|| прым. мучны́, -а́я, -о́е.

мукамо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па размоле зерня.

мукамо́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да размолу зерня.

М. камбінат.

мукамо́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж. (разм.).

Прадпрыемства, якое перапрацоўвае зерне на муку, а таксама памяшканне, дзе робіцца размол.

муксу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Паўночная прэснаводная рыба сямейства ласасёвых, роднасная сігу.