Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лік¹, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. лічыць.

2. Паняцце колькасці, велічыня, пры дапамозе якой праводзіцца лічэнне.

Цэлыя лікі.

Простыя лікі.

3. Колькасць каго-, чаго-н.

Л. рабочых дзён.

4. Састаў, рад, колькасць каго-, чаго-н.

Быць у ліку перадавых.

5. Граматычная катэгорыя, якая выражае адзінкавасць або множнасць.

Множны л.

Адзіночны л.

6. Вынікі гульні, выражаныя ў лічбах.

Астранамічныя лікі — пра вельмі вялікія лічбавыя велічыні.

Круглыя лікі — лікі без дробавых адзінак.

Без ліку (разм.) — вельмі многа, шмат.

Ліку няма (разм.) — вельмі многа, незлічонае мноства каго-, чаго-н.

|| прым. лі́кавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

лік², -у, мн. -і, -аў, м.

Твар (уст. і высок.).

Лікі святых.

лікбе́з, -у, м. (уст.).

Навучанне грамаце непісьменных дарослых і падлеткаў.

|| прым. лікбе́заўскі, -ая, -ае.

ліквідава́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ду́ецца; зак. і незак.

Спыніць (спыняць) сваю дзейнасць.

Установа ліквідуецца.

ліквідава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) ліквідацыю каго-, чаго-н.

Л. аддзяленне банка.

Л. запазычанасць.

ліквіда́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца ліквідацыяй чаго-н.

Л. наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

|| прым. ліквіда́тарскі, -ая, -ае.

ліквіда́цыя, -і, ж.

1. Спыненне дзейнасці чаго-н. (напр., прадпрыемства, установы).

Л. фірмы.

2. Спыненне існавання каго-, чаго-н.

Л. непісьменнасці.

|| прым. ліквідацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

лікёр, -у, м.

Салодкі спіртны напітак з фруктовых і ягадных сокаў; настой траў.

|| прым. лікёрны, -ая, -ае.