Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ліф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Верхняя частка жаночай сукенкі.

|| прым. лі́фны, -ая, -ае і лі́фавы, -ая, -ае.

ліфт, -а, М -фце, мн. -ы, -аў, м.

Пад’ёмная машына з кабінай для перамяшчэння людзей, грузаў у шматпавярховых дамах, шахтах і пад.

|| прым. лі́фтавы, -ая, -ае.

ліфцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік, які абслугоўвае ліфт.

|| ж. ліфцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. ліфцёрскі, -ая, -ае.

лі́фчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Прадмет жаночай бялізны, які аблягае грудзі; станік.

|| прым. лі́фчыкавы, -ая, -ае.