Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ліша́й¹, -ю́, мн. -шаі́, -шаёў, м.

Назва хваробы скуры з дробным свярбячым сыпам.

Стрыгучы л.

Лускаваты л.

|| прым. ліша́йны, -ая, -ае.

ліша́й², -я́, мн. -шаі́, -шаёў і ліша́йнік, -у, мн. -і, -аў, м.

Расліна ніжэйшага тыпу, якая складаецца з грыба і водарасці, утвараючы адзін арганізм; расце на глебе, камянях і кары дрэў.

|| прым. ліша́йнікавы, -ая, -ае.

лі́шак, -шку, мн. -шкі, -шкаў, м.

Што-н. лішняе, тое, што перавышае якую-н. норму, меру.

Л. хлеба.

Праца акупілася з лішкам.

З лішкам — зверх якой-н. нормы.

лі́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Тое, што і лішак.

2. Няцотны лік (разм.).

Гуляць у цот і лішку.

лі́шкавы, -ая, -ае.

Які перавышае патрэбнасць, норму; збыткоўны.

Лішкавая рабочая сіла.

лі́шне, прысл.

Вельмі многа, празмерна, залішне.

На фронце не будзеш л. спаць.

Не было патрэбы л. гаварыць.

лі́шні, -яя, -яе.

1. Збыткоўны, які перавышае адпаведную колькасць, празмерны.

Лішнія грошы.

Лішнія турботы.

2. Непатрэбны, бескарысны.

Лішнія рэчы.

3. Дадатковы, пабочны.

Сказаць л. раз не шкодзіць.

Без лішніх слоў — не размаўляючы доўга.

лі́шніца, -ы, ж. (разм.).

1. Празмернасць, лішак.

У хаце лішніцы не было.

2. Лішняе.

Сказаць лішніцу.

лі́штва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Накладная планка вакол дзвярнога ці аконнага праёма.

Фігурная л.

2. Металічная накладная пласцінка з шчылінай для ключа на дзвярах, шуфлядах і пад.

3. Тое, што і плінтус.

4. Падгорнутая або нашытая палоска матэрыі для аддзелкі, падрубкі.

|| памянш. лі́штвачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ліштвяны́, -а́я, -о́е.