Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лю́ба, прысл.

Прыемна, міла.

Л. жыць.

Л. паслухаць.

любава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.

Разглядаць каго-, што-н. з задавальненнем; адчуваць захапленне кім-, чым-н.

Л. прыродай.

Л. прыгажосцю артысткі.

|| зак. палюбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся.

|| наз. любава́нне, -я, н.

лю́басць, -і, ж.

1. Пачуццё глыбокай прыхільнасці да каго-, чаго-н., адданасці каму-, чаму-н.; замілаванне кім-, чым-н.

Л. да роднага краю.

2. у знач. вык. Любата.

Хлопец — адна л.

любата́, -ы́, ДМ -баце́, ж.

1. Тое, што люба, што выклікае захапленне прывабнасцю, прыгажосцю.

2. у знач. вык. Пра захапленне, зачараванне кім-, чым-н., задавальненне ад каго-, чаго-н.

Дзяўчына — проста л.

любі́знік, -у, м.

Нагаворнае зелле, якое нібыта здольна прывабіць, прычараваць каханага.

любі́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Той, каго асабліва любяць, кім захапляюцца; улюбёнец.

Л. публікі.

|| ж. любі́міца, -ы, мн. -ы, -міц.

любі́мчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто карыстаецца чыёй-н. любоўю, апякунствам на шкоду іншым (разм.).

Л. маці.

2. гл. любімец.

любі́мы, -ая, -ае.

Які выклікае пачуццё любові, якому аддаецца перавага перад іншымі, асабліва дарагі каму-н.

Л. пісьменнік.

Любімая справа.

любі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. чаго і з інф. Чалавек, які мае прыхільнасць да чаго-н.

Л. музыкі.

Л. пагаварыць.

2. Той, хто займаецца любімай справай не як прафесіянал; аматар.

Садавод-л.

|| ж. любі́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

|| прым. любі́цельскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Л. спектакль.

любі́цца, люблю́ся, лю́бішся, лю́біцца; незак. (разм.).

Любіць адно аднаго, знаходзіцца ў любоўных адносінах.

Яны даўно любяцца.