Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. Праяўляць лютасць, жорсткасць.

Лютуе вораг.

2. перан. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай.

Лютавала зіма.

лютні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на лютні.

лю́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент.

|| прым. лю́тневы, -ая, -ае.

лю́ты¹, -ага, м.

Другі месяц каляндарнага года.

|| прым. лю́таўскі, -ая, -ае.

Лютаўскія завірухі.

лю́ты², -ая, -ае.

1. Злы, бязлітасны.

Л. вораг.

Л. звер.

2. перан. Вельмі моцны ў сваім праяўленні, невыказна цяжкі.

Лютая злосць.

Лютыя маразы.

|| наз. лю́тасць, -і, ж. (да 1 знач.).

лютэра́нін, -а, мн.а́не, -ра́н, м.

Той, хто вызнае лютэранства.

|| ж. лютэра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

лютэра́нства, -а, н.

Пратэстанцкае веравызнанне, якое ўзнікла на аснове вучэння Лютэра.

|| прым. лютэра́нскі, -ая, -ае.