Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лама́ны і ло́маны, -ая, -ае.

1. Паламаны, сапсаваны.

Л. стол.

2. перан. Няправільны, скажоны.

Гаварыць на ламанай рускай мове.

3. Няроўны, загнуты пад вуглом.

Ламаныя густыя бровы.

Ламаная лінія — у матэматыцы: лінія з адрэзкаў прамой лініі, злучаных пад вуглом.

лоб, ілба і (пасля галосных) лба, мн. ілбы́ і (пасля галосных) лбы, ілбо́ў (лбоў), м.

Верхняя надвочная частка твару чалавека або морды жывёлы.

Адкрыты л.

Лоб у лоб (разм.) — насустрач адзін аднаму ісці, сыходзіцца і пад.

У лоб

1) з фронту, франтальным ударам.

Атакаваць праціўніка ў л.;

2) залішне прамалінейна (разм.).

Спытаць у л.

|| памянш. лабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

|| прым. ло́бны, -ая, -ае.

Лобная косць.

ло́бзік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тонкая вузкая пілка ў рамцы для выпілоўвання ўзораў.

|| прым. ло́бзікавы, -ая, -ае.

ло́бі, нескл., н.

Група прадстаўнікоў эканамічна моцных структур, якія аказваюць уплыў на палітыку дзяржавы.

|| прым. лабі́сцкі, -ая, -ае.

ло́бны¹, -ая, -ае.

У выразе: лобнае месца — узвышэнне, з якога ў старажытнасці аб’яўляліся царскія ўказы і на якім адбываліся пакаранні смерцю.

ло́бны² гл. лоб.

лог, -у, М ло́гу і лагу́, мн. лагі́, лаго́ў, м.

Шырокі доўгі яр з адхоннымі схіламі.

Ісці логам.

Спусціцца ў л.

|| памянш. лажо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

|| прым. лагавы́, -а́я, -о́е.

Лагавыя травы.

ло́гава, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Паглыбленне ў зямлі, якое служыць жыллём зверу.

Воўчае л.

2. перан. Месца размяшчэння варожых сіл (разм.).

Фашысцкае л.

3. перан. Убогае жыллё; неахайная пасцель чалавека (разм.).

ло́гавішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Тое, што і логава.

2. Тое, што і лежня.

Л. цюленяў.

ло́гік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па логіцы.