Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лоб, ілба і (пасля галосных) лба, мн. ілбы́ і (пасля галосных) лбы, ілбо́ў (лбоў), м.

Верхняя надвочная частка твару чалавека або морды жывёлы.

Адкрыты л.

Лоб у лоб (разм.) — насустрач адзін аднаму ісці, сыходзіцца і пад.

У лоб

1) з фронту, франтальным ударам.

Атакаваць праціўніка ў л.;

2) залішне прамалінейна (разм.).

Спытаць у л.

|| памянш. лабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

|| прым. ло́бны, -ая, -ае.

Лобная косць.

ло́бзік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тонкая вузкая пілка ў рамцы для выпілоўвання ўзораў.

|| прым. ло́бзікавы, -ая, -ае.

ло́бі, нескл., н.

Група прадстаўнікоў эканамічна моцных структур, якія аказваюць уплыў на палітыку дзяржавы.

|| прым. лабі́сцкі, -ая, -ае.

ло́бны¹, -ая, -ае.

У выразе: лобнае месца — узвышэнне, з якога ў старажытнасці аб’яўляліся царскія ўказы і на якім адбываліся пакаранні смерцю.

ло́бны² гл. лоб.