Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

луб, -у, м.

1. Валакністая тканка раслін, па якой перамяшчаюцца арганічныя рэчывы (спец.).

2. Пласт, кавалак кары ліпы, вяза і іншых ліставых дрэў разам з валакністай унутранай часткай.

3. Валокны некаторых раслін (лёну, канапель), якія ідуць на выраб пражы.

|| прым. лу́бавы, -ая, -ае, лубяны́, -а́я, -о́е і лу́бачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Лубавае (лубяное) валакно.

Лубяная (лубачная) каробка (зробленая з лубу; у 2 знач.).

лу́бачны, -ая, -ае.

1. гл. луб, лубок.

2. Надрукаваны з лубкоў (у 4 знач.).

Лубачныя карцінкі.

Лубачная літаратура

1) танныя і прымітыўныя па змесце масавыя выданні, што выходзілі ў дарэвалюцыйнай Расіі (гіст.);

2) прымітыўная літаратура, разлічаная на непатрабавальны густ (неадабр.).

лу́бін, -у, м.

Травяністая расліна сямейства бабовых, якая высяваецца для ўгнаення глебы і на корм жывёле.

|| прым. лу́бінавы, -ая, -ае.

лубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. Тое, што і луб (у 2 знач.).

2. Ручны кораб з лубу.

Ісці па ягады з лубкамі.

3. Тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месцы касцявога пералому.

Нага ў лубках.

4. Ліпавая дошка, на якой гравіравалася карціна для друкавання, а таксама карціна такога вырабу, якая вызначалася прымітыўнасцю або даступнасцю вобразаў.

Рускі л.

|| прым. лубко́вы, -ая, -ае і лу́бачны, -ая, -ае.

лубяне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак. (разм.).

Станавіцца цвёрдым, як луб (у 1 і 2 знач.).

|| зак. залубяне́ць, -е́е і злубяне́ць, -е́е.

лубя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Ручны кораб з лубу (у 2 знач.), бяросты для захоўвання, пераносу, упакоўкі чаго-н.

лубяны́, -а́я, -о́е.

1. гл. луб.

2. Цвёрды, нягнуткі, каляны на вобмацак.

Лубяная тканіна.

3. Пра расліны, якія маюць валакністую тканку, луб (у 2 і 3 знач.).

Лубяныя культуры.

луг¹, -у, М лу́зе, мн. -і́, -о́ў, м.

Сенажаць, пераважна заліўная.

Уздоўж Нёмана цягнуліся бяскрайнія лугі.

Альпійскія лугі (горныя).

|| памянш. лужо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

|| прым. лугавы́, -а́я, -о́е.

луг², -у, М лу́зе, м.

Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам, які ўжыв. для мыцця бялізны, галавы і інш.; шчолак (гіст.).

|| прым. лу́гавы, -ая, -ае.

лугаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

Невялікі луг сярод іншых угоддзяў.

Пасвіць коней на лугавіне.

|| памянш. лугаві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. лугаві́нны, -ая, -ае.