Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лу́за, -ы, мн. -ы, луз, ж.

Адтуліна з падвешаным сеткаватым мяшэчкам на краі борта більярднага стала, у якую падае шар.

|| прым. лу́зны, -ая, -ае.

луза́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Арэх, які сам вылузаўся з шалупіння.

луза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; лу́заны; незак., што.

1. Разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці.

Л. гарбузікі.

2. Тое, што і лушчыць (у 1 знач.).

Л. стручкі гароху.

|| зак. аблуза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. луза́нне, -я, н.

лузга́, -і́, ж., зб. (разм.).

Шалупінне ад гарбузікаў, сланечніку.

лу́згаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., што (разм.).

Тое, што і лузаць (у 1 знач.).

|| наз. лу́зганне, -я, н.