лу́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
Тое, што і палуда.
лу́джаны, -ая, -ае.
Пакрыты палудай.
Л. самавар.
луджэ́нне гл. лудзіць.
лудзі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Майстар, які займаецца луджэннем.
|| прым. лудзі́льшчыцкі, -ая, -ае.
лудзі́ць, луджу́, лу́дзіш, лу́дзіць; лу́джаны; незак., што.
Пакрываць палудай.
Л. медную пасуду.
|| зак. вы́лудзіць, -луджу, -лудзіш, -лудзіць; -луджаны і палудзі́ць, -луджу́, -лу́дзіш, -лу́дзіць; -лу́джаны.
|| наз. луджэ́нне, -я, н.
|| прым. лудзі́льны, -ая, -ае.