луг¹, -у, М лу́зе, мн. -і́, -о́ў, м.
Сенажаць, пераважна заліўная.
Уздоўж Нёмана цягнуліся бяскрайнія лугі.
Альпійскія лугі (горныя).
|| памянш. лужо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.
|| прым. лугавы́, -а́я, -о́е.
луг², -у, М лу́зе, м.
Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам, які ўжыв. для мыцця бялізны, галавы і інш.; шчолак (гіст.).
|| прым. лу́гавы, -ая, -ае.
лугаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.
Невялікі луг сярод іншых угоддзяў.
Пасвіць коней на лугавіне.
|| памянш. лугаві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
|| прым. лугаві́нны, -ая, -ае.
лугаво́дства, -а, н.
Апрацоўка і выкарыстанне лугоў, сенажацей, пашы; галіна раслінаводства.
|| прым. лугаво́дчы, -ая, -ае.