Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лучко́вы, -ая, -ае.

Пра інструменты: падобны да лука па сваёй будове, выглядзе.

Лучковая піла.

лу́чнасць, -і, ж.

Цесная сувязь, якая прыводзіць да адзінства, згуртаванасці.

Л. пачуццяў.

лу́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Воін, узброены лукам.

2. Спартсмен, які займаецца стральбой з лука.

|| ж. лу́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

лучні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Даўнейшае прыстасаванне для асвятлення хаты, у якое ўтыкалася запаленая лучына.

лу́чны гл. лук.

лучы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж., таксама зб.

Тонкая доўгая сухая шчэпка, якой даўней асвятлялі сялянскія хаты.

Дагарае л.

Нашчапаць лучыны.

|| памянш. лучы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. лучы́нны, -ая, -ае.

лучы́цца, лучу́ся, лу́чышся, лу́чыцца; незак. (разм.).

Злучацца, аб’ядноўвацца.

Налібоцкая пушча лучыцца з іншымі масівамі беларускіх лясоў.

лу́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак. (разм.).

Трапіць, пацэліць.

Лучыў у самую дзясятку.

лучы́ць¹, лучу́, лу́чыш, лу́чыць; незак., каго-што (разм.).

Злучаць, яднаць.

Родная мова лучыць усе прадметы школьнага курса.

лучы́ць², -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; незак., каго (што).

Паляваць на каго-н. уначы пры яркім асвятленні.

Л. рыбу (біць восцямі з асветленай лодкі).