Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лу́жа, -ы, мн. -ы, луж, ж.

Тое, што і лужына.

лужо́к гл. луг¹.

лу́жына, -ы, мн. -ы, -жын, ж.

1. Невялікая ўпадзіна, напоўненая вадой.

Лужыны на дарогах.

2. Разлітая на паверхні чаго-н. вадкасць.

Л. на падлозе.

Сесці ў лужыну (разм.) — пацярпець няўдачу; апынуцца ў няёмкім становішчы.

|| памянш. лу́жынка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

лужыча́не, -ча́н, адз. лужыча́нін, -а, м.

Заходнеславянская народнасць, якая жыве ў Германіі; лужыцкія сербы.

|| ж. лужыча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. лу́жыцкі, -ая, -ае.