луб, -у, м.

1. Валакністая тканка раслін, па якой перамяшчаюцца арганічныя рэчывы (спец.).

2. Пласт, кавалак кары ліпы, вяза і іншых ліставых дрэў разам з валакністай унутранай часткай.

3. Валокны некаторых раслін (лёну, канапель), якія ідуць на выраб пражы.

|| прым. лу́бавы, -ая, -ае, лубяны́, -а́я, -о́е і лу́бачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Лубавае (лубяное) валакно.

Лубяная (лубачная) каробка (зробленая з лубу; у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)