Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лібера́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыхільнік лібералізму (у 1 знач.).

2. Член ліберальнай партыі.

3. Чалавек, які свабодна мысліць, вальнадумец.

4. Паблажлівы, памяркоўны чалавек.

|| ж. лібера́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 1 і 3 знач.).

лібералі́зм, -у, м.

1. Ідэалагічная і палітычная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў дэмакратычных свабод і свабоды прадпрымальніцтва.

Прынцыпы лібералізму.

2. Вальнадумства.

Крытыкаваць юначы л.

3. Паблажлівасць, памяркоўнасць, патуранне.

Л. у ацэнцы ведаў.

Л. да ворага.

|| прым. лібералі́сцкі, -ая, -ае.

лібера́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Быць залішне памяркоўным, паблажлівым у адносінах да каго-н.; патураць.

Няма чаго л. з гультаямі.

лібера́льны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да лібералізму (у 1 знач.).

Ліберальная партыя.

2. Які праяўляе лібералізм (у 2 і 3 знач.).

Л. падыход да чаго-н.

|| наз. лібера́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

лібрэ́та, нескл., н.

1. Слоўны тэкст тэатралізаванага музычна-вакальнага твора.

Л. оперы.

2. Кароткі пераказ зместу оперы, балета, п’есы.

3. План сцэнарыя для балета, кінафільма (спец.).

лібрэты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Аўтар лібрэта.

|| ж. лібрэты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. лібрэты́сцкі, -ая, -ае.