ліле́йны, -ая, -ае.
1. гл. лілія.
2. перан. Пяшчотны і белы, як лілія (уст., высок.).
Лілейныя грудзі.
|| наз. ліле́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
ліле́я, -і, мн. -і, -ле́й, ж. (паэт., уст.).
Тое, што і лілія.
ліліпу́т, -а, М -пу́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Чалавек вельмі маленькага росту; карлік.
2. перан. Пра што-н. вельмі малога памеру.
Станок-л.
|| ж. ліліпу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. ліліпу́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
лі́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.
Цыбульная расліна сямейства лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе звона.
Белая л.
|| прым. ліле́йны, -ая, -ае.
лілова-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) ліловы, з ліловым адценнем, напр.: лілова-блакітны, лілова-сіні, лілова-ружовы, лілова-чырвоны; 2) ліловы, у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: лілова-белы, лілова-сівы.
ліло́вы, -ая, -ае.
Светла-фіялетавы, колеру бэзу ці фіялкі.
Л. колер.
|| наз. ліло́васць, -і, ж.