Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лі́чба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Знак для абазначэння ліку.

Арабскія лічбы (1, 2, 3 і г.д.). Рымскія лічбы (I, II, III і г.д.).

2. Паказчык чаго-н., выражаны ў лічбах; сума, падлік.

|| прым. лі́чбавы, -ая, -ае.

Л. код.

лічбава́нне, -я, н.

1. гл. лічбаваць.

2. Лічбавае абазначэнне чаго-н.

лічбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.

1. Абазначаць лічбамі; нумараваць.

Л. старонкі.

2. Пераводзіць інфармацыю ў двайковы код з дапамогай электронных сістэм.

|| наз. лічбава́нне, -я, н.

Л. старонак кніг.

лі́чбавы, -ая, -ае.

1. Абазначаны лічбамі, выражаны ў лічбах.

Лічбавыя даныя.

Л. вынік.

2. Які пераводзіць інфармацыю ў двайковы код з дапамогай электронных сістэм; прызначаны для апрацоўкі, захавання, перадачы і пад. такой інфармацыі.

Лічбавая вылічальная машына — вылічальная машына, якая пераўтварае велічыні, прадстаўленыя ў выглядзе набору лічбаў.

лі́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У матэматыцы: лік у простых дробах, які стаіць над рысай і паказвае, з колькіх долей складаецца дроб; проціл. назоўнік.

У дробе 3/5 л. 3, а назоўнік 5.

лічы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

У дзіцячых гульнях: вершык з лічэннем, які вымаўляецца нараспеў і якім суправаджаецца размеркаванне ўдзельнікаў гульні.

лічы́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для аўтаматычнага падліку чаго-н.

Л. электрычнай энергіі.

лічы́льнікі, -аў (уст.).

Простая прылада для падліку ў выглядзе чатырохвугольнай рамы з нанізанымі на папярочныя металічныя пруткі рухомымі костачкамі.

Канторскія л.

лічы́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая робіць падлік каго-, чаго-н.

Л. перапісу насельніцтва.

|| ж. лічы́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

лічы́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Адна з першых стадый развіцця некаторых жывёльных арганізмаў (чарвей, насякомых, рыб), якія адрозніваюцца па відзе і будове ад канчаткова сфарміраванай жывёліны.

|| прым. лічы́нкавы, -ая, -ае.