Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

праўдзі́вы, -ая, -ае.

1. Які выражае праўду.

Праўдзівая аповесць.

Праўдзіва (прысл.) расказваць.

2. Які любіць гаварыць праўду, імкнецца да праўды.

П. чалавек.

П. характар.

|| наз. праўдзі́васць, -і, ж.

пра́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. (разм.).

Спраўджваць, здзяйсняць.

Можа і сапраўды сны праўдзяць?

пра́ўка гл. правіць².

праўле́нне, -я, н.

1. гл. правіць¹.

2. Орган, які кіруе якой-н. установай, арганізацыяй.

Член праўлення банка, кааператыва.

|| прым. праўле́нскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

пра́ўлены, -ая, -ае.

1. Які быў у рамонце.

Праўленыя боты.

2. З папраўкамі, выпраўлены.

П. экзэмпляр рукапісу.

пра́ўнук, -а, мн. -і, -аў, м.

Сын унука ці ўнучкі.

пра́ўнучка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Дачка ўнука ці ўнучкі.

праф...

Скарачэнне, якое ўжыв. ў складаных словах у знач.:

1) прафесійны, напр.: прафгігіена, прафнепрыгоднасць;

2) прафсаюзны, напр.: прафактыў, прафбілет, прафбюро, прафрух.

прафа́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Зусім недасведчаны чалавек у якой-н. галіне.

У нотах ён поўны п.

прафана́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Скажэнне чаго-н. невуцкім, зняважлівым абыходжаннем, адносінамі; апашленне.

П. навукі.