Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прато́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Элементарная часцінка з дадатным зарадам, якая ўваходзіць у састаў усіх атамных ядраў.

|| прым. прато́нны, -ая, -ае.

прато́птваць гл. пратаптаць.

прато́чны, -ая, -ае.

1. гл. пратока.

2. Пра ваду, вадаём: цякучы, не стаячы.

Праточная вада.

Праточнае возера.

3. Які мае адносіны да руху струменя вадкасці або газу (спец.).

П. элемент (у пнеўмааўтаматыцы).

|| наз. прато́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

прато́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

Прамытая вадой адтуліна, праход.

пратра́ва, -ы, ж.

Рэчыва, якім пратраўліваюць што-н.

пратраві́ць, -раўлю́, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што.

1. Зрабіць, апрацоўваючы хімічным шляхам, вытравіць.

П. узор на метале.

2. Апрацаваць (футра) асаблівым саставам перад фарбаваннем.

3. Абеззаразіць хімічным рэчывам перад сяўбой, пасадкай.

П. насенне.

|| незак. пратра́ўліваць, -аю, -аеш, -ае і пратраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. пратра́ўліванне, -я, н.

пратра́ліць гл. траліць.

пратра́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што (спец.).

Тое, што і траліць (у 2 знач.).

пратра́ціцца, -тра́чуся, -тра́цішся, -тра́ціцца; зак.

Зрабіць вялікія затраты, расходы.

П. на рамонт кватэры.

|| незак. пратра́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

пратра́ціць, -тра́чу, -тра́ціш, -тра́ціць; -тра́чаны; зак.

1. што і без дап. Мець страту на чым-н. ад чаго-н.

2. што. Поўнасцю растраціць.

П. грошы.

|| незак. пратра́чваць, -аю, -аеш, -ае.