прасту́каць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.
Тое, што і выстукаць (у 2 знач.).
П. хвораму грудзі.
|| незак. прасту́кваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прасту́кванне, -я, н.
прастыту́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Жанчына, якая займаецца прастытуцыяй.
Палітычная п. (перан.: аб прадажным, беспрынцыповым палітыку; пагард.).
прастыту́цыя, -і, ж.
Продаж жанчынамі свайго цела з мэтай здабывання сродкаў для існавання, а таксама з мэтай асабістага ўзбагачэння.
прасумава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; зак.
Правесці які-н. час сумуючы.
Увесь вечар прасумавала адна.
прасу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Пралазячы, высунуцца, прайсці паміж чым-н. ці дзе-н.
У дзверы прасунулася галава.
П. наперад.
2. Сунучыся, перамясціцца на якую-н. адлегласць.
Нашы войскі прасунуліся значна наперад.
3. перан. Высунуцца, павысіцца (разм.).
П. па службе.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Наблізіцца да завяршэння (разм.).
Справа прасунулася.
|| незак. прасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. прасо́ўванне, -я, н.
прасу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак.
1. каго-што. Упіхнуць, засунуць куды-н., праз што-н. вузкае ці ў што-н.
П. галаву ў акно.
П. нітку ў іголку.
2. каго-што. Сунучы, перамясціць на якую-н. адлегласць ці паміж чым-н.
П. шафу праз дзверы.
3. каго-што. Перамясціць, накіраваць куды-н.
П. полк да перадавой лініі.
4. перан., каго (што). Высунуць, павысіць.
П. па службе.
5. перан., што. Зрабіць што-н. для хутчэйшага завяршэння, выканання чаго-н. (разм.).
П. справу.
|| незак. прасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прасо́ўванне, -я, н.
прасушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць поўнасцю сухім пасля сушкі.
Падушка прасушылася.
2. Высушыць на сабе адзенне, абутак (разм.).
Трапіў пад дождж, трэба п.
|| незак. прасу́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.
прасушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., што.
1. Зрабіць сухім, поўнасцю высушыць.
П. вопратку.
2. Правесці які-н. час, сушачы што-н.
|| незак. прасу́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
|| наз. прасу́шка, -і, ДМ -шцы, ж. (да 1 знач.) і прасу́шванне, -я, н. (да 1 знач.).
прасце́йшыя, -ых, адз. -ае, -ага, н. (спец.).
Тып аднаклетачных жывёлін, якія складаюцца з адной клеткі або калоны клетак.