Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цыры́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Пра некаторых птушак: абзывацца гукамі, падобнымі на «цырык-цырык»; шчабятаць.

Жаваранкі цырыкаюць.

|| аднакр. цыры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цыры́канне, -я, н.

цырыманія́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

Распарадак, устаноўлены для якой-н. цырымоніі (у 1 знач.); рытуал (у 2 знач.).

Воінскія цырыманіялы.

|| прым. цырыманія́льны, -ая, -ае.

Ц. марш.

цырымо́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; незак.

1. Захоўваць правілы прынятага этыкету; быць цырымонным.

2. з кім-чым. Праяўляць празмерную мяккасць; далікатнасць.

Не трэба з ім ц.

|| зак. пацырымо́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца (да 2 знач.).

цырымо́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Устаноўлены ўрачысты абрад, парадак правядзення чаго-н.

Вясельная ц.

Ц. прыёму.

2. перан., звычайна мн. Вымушанасць, ненатуральнасць у паводзінах.

Навошта гэтыя цырымоніі? Без цырымоній.

|| прым. цырымо́нны, -ая, -ае.

Ц. паклон.

Ц. госць.

цырымо́нны, -ая, -ае.

1. гл. цырымонія.

2. Які адпавядае патрабаванням этыкету; які захоўвае правілы этыкету.

Ц. прыём.

|| наз. цырымо́ннасць, -і, ж.

цы́ста, -ы, ДМ -сце, ж. (спец.).

Абалонка, утвораная некаторымі арганізмамі (напр., бактэрыямі і прасцейшымі), якая засцерагае іх пры неспрыяльных знешніх умовах.

цыстаскапі́я, -і, ж. (спец.).

Метад даследавання ўнутранай паверхні мачавога пузыра з дапамогай цыстаскопа.

|| прым. цыстаскапі́чны, -ая, -ае.

цыстаско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Медыцынскі інструмент для агляду поласці мачавога пузыра.

|| прым. цыстаско́пны, -ая, -ае.

цысты́т, -у, Мы́це, м. (спец.).

Вострае або хранічнае запаленне мачавога пузыра.

|| прым. цысты́тны, -ая, -ае.

цыстэ́рна, -ы, мн. -ы, -ран і -аў, ж.

Вялікі рэзервуар, а таксама вагон або аўтамабіль з такім рэзервуарам для захоўвання або перавозкі вадкасцей, газаў і інш.

Нафтавая ц.

|| прым. цыстэ́рнавы, -ая, -ае.