прыво́з, -у, м.
1. гл. прывезці.
2. Тое, што прывезена, прывезеныя тавары (разм.).
Вялікі п.
прыво́лле, -я, н.
1. Шырокае адкрытае месца, прастора.
Лугавое п.
2. Поўная свабода, вольнае жыццё.
Тут п. для дзіцячых гульняў.
прыво́льны, -ая, -ае.
1. Свабодны, прасторны.
Прывольныя палі.
2. Пра ўмовы жыцця: вольны, нічым не абмежаваны.
Прывольнае жыццё.
Прывольна (прысл.) жывецца.
|| наз. прыво́льнасць, -і, ж.
прывучы́ць, -учу́, -ўчыш, -ўчыць; -ўчаны; зак., каго (што), да каго-чаго і з інф.
Прымусіць прывыкнуць да каго-, чаго-н., навучыць чаму-н., выпрацаваць навык да чаго-н.
П. да парадку.
|| незак. прывуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыву́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. прывучы́цца, -учу́ся, -ўчышся, -ўчыцца; незак. прывуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прыву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. прывучэ́нне, -я, н. і прыву́чванне, -я, н.
прывыка́льнасць, -і, ж. (спец.).
Наяўнасць прывычкі да чаго-н. (звычайна пра лекавыя сродкі).
П. да снатворнага.
прывы́клы, -ая, -ае.
Які прывык да чаго-н., мае прывычку да чаго-н.
Прывыклае да шуму вуха.
прывы́кнуць, -ну, -неш, -не; прывы́к, -кла; -ні; зак.
1. да чаго і з інф. Набыць прывычку да чаго-н.
П. рана ўставаць.
2. да каго-чаго. Асвоіцца з кім-, чым-н.
П. да новых знаёмых.
|| незак. прывыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прывыка́нне, -я, н.
прывы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Засвоеная на працягу часу схільнасць, манера паводзін, дзеянняў, якая стала звычайнай, пастаяннай.
Дрэнная п.
Увайшло ў прывычку займацца гімнастыкай.
Узяць у прывычку.
2. Навык, уменне, набытае вопытам.
Без прывычкі касіць цяжка.