Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

правапарушэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (афіц.).

Парушэнне права, законаў; злачынства.

Прафілактыка правапарушэнняў.

пра́вапіс, -у, м.

Агульнапрынятыя, узаконеныя правілы пісьма; арфаграфія.

П. беларускай мовы.

|| прым. правапі́сны, -ая,-ае.

праваро́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што (разм.).

Прапусціць, празяваць.

Такі зручны выпадак праваронілі.

правартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго-што (разм.).

1. Не ўсцерагчы, празяваць.

2. і без дап. Правесці які-н. час, вартуючы каго-, што-н.

П. усю ноч.

правары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́рыцца; зак.

1. Добра зварыцца ў выніку доўгай варкі.

2. Варыцца некаторы час.

Мяса праварылася тры гадзіны.

|| незак. права́рвацца, -аецца (да 1 знач.).

правары́ць, -ару́, -а́рыш, -а́рыць; -а́раны; зак., што.

1. Доўгай варкай давесці да поўнай гатоўнасці.

П. мяса.

2. Правесці які-н. час, варачы што-н.

|| незак. права́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

праваскава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Нацерці воскам, правашчыць.

П. дратву.

|| незак. праваско́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

правасла́ўе, -я, н.

Адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве (побач з каталіцызмам, пратэстантызмам); веравызнанне, якое склалася ў Візантыі як усходнехрысціянская царква.

|| прым. правасла́ўны, -ая, -ае.

правасу́ддзе, -я, н.

1. Дзейнасць судовых органаў.

Ажыццяўляць п.

2. Справядлівае рашэнне справы, спрэчак.

Шукаць правасуддзя.

|| прым. правасу́дны, -ая, -ае.

правата́, -ы́, ДМ -ваце́, ж.

Правільнасць дзеянняў і думак.

Вера ў правату сваёй справы.