Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прасо́хнуць гл. сохнуць.

прасо́чвацца гл. прасачыцца.

прасо́чваць гл. прасачыць.

праспа́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца; -піся; зак.

Пра п’янага: працверазіцца пасля сну.

Ідзі праспіся.

праспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак.

1. Прабыць які-н. час у стане сну.

П. аж да поўдня.

2. што і без дап. Прачнуцца пазней, чым трэба.

Праспаў і спазніўся на лекцыю.

3. каго-што. Знаходзячыся ў стане сну, не заўважыць, прапусціць.

П. станцыю.

|| незак. прасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).

праспе́кт¹, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая шырокая і прамая вуліца ў горадзе.

Партызанскі п. у Мінску.

праспе́кт², -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Праграма, план чаго-н.

П. новага вучэбнага дапаможніка.

2. Гандлёвае даведачнае выданне рэкламнага характару

|| прым. праспе́ктавы, -ая, -ае і праспе́ктны, -ая, -ае.

праспіртава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ецца; зак.

Насыціцца спіртам.

|| незак. праспірто́ўвацца, -аецца.

праспіртава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго-што.

Насыціць спіртам.

|| незак. праспірто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

праспрага́ць гл. спрагаць².